Яна Явіч (, Мінск) — беларуская пісьменніца, паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія Нарадзілася 26 лістапада 1983 года ў Мінску.

У 2006 годзе скончыла факультэт рускай філалогіі БДПУ імя М. Танка.

Вершы друкаваліся ў газетах «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка».

Працавала вядучым стылістычным рэдактарам, загадчыцай аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».

З лістапада 2016 года — член Праўлення і Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Бібліяграфія «Сувязь жыццяў» (2011; выд. «Чатыры чвэрці») — зборнік вершаў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы розных гадоў, прадстаўлена лірыка розных жанраў: філасофская, інтымная, пейзажная. «Утёна хочет знать» () (2014, РВУ «Звязда») — аповесці-казкі. Гісторыі з жыцця маленькай качачкі Уцёны, якая спазанае навакольны свет і адкрывае для сябе мноства цікавых рэчаў. Ёй дапамагае сяброўка Крысавіца, а мама з татай даюць адказы на складаныя пытанні. «Самые цветочные сны» () (2016) — аповесці-казкі. Прыгоды юнай жыхаркі Марса Астраліны, якая падарожнічае ў снах па Зямлі і знаёміцца з кветкамі, з дапамогай якіх пазнае шмат цікавага і карыснага. «Утёна во Франции: необыкновенные истории» () (2018, РВУ «Звязда») — аповесці-казкі. Дзесяць незвычайных гісторый пра Францыю.

Прызнанне 2019 год — лонг-ліст IV міжнароднага літаратурнага конкурсу «Рускі Гофман — 2019», намінацыя «Проза казачная, фантазійная».

Спасылкі

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты