У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы значацца 8 найменняў (на 2011 год), што складае ад агульнай колькасці ( на год).
4 аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, 3 аб'екты — па прыродных і 1 аб'ект — па змяшаных. Парк Дракенсберг прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i). Водна-балотны раён Ісімангаліса і парк Дракенсберг прызнаны прыроднымі феноменамі ці прасторамі выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, станам на 2011 год, 13 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны, у тым ліку 8 — па культурных, 5 — па прыродных крытэрыях.
ПАР ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 10 ліпеня 1997 года. Першы аб'ект на тэрыторыі ПАР быў занесены ў спіс у 1999 годзе на 23-ёй сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс Аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны. Калі аб'екты дададзены адначасова, гэта значыць на адной сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, то аб'екты размяшчаюцца па нумарах.
#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спіс№Крытэрыі 1 160px Водна-балотны раён Ісімангаліса () () Правінцыя Квазулу-Натал 1999 914 vii, ix, x 2 Стэркфантэйн, Сварткранс, Кромдрай і наваколлі — месцы знаходак выкапняў гамінід:а) Стэркфантэйн, Сварткранс, Кромдрай і наваколліб) даліна Макапан в) месца знаходкі выкапнёвых чэрапаў Таўнг()() Правінцыі Гаўтэнг (а), Лімпопа (б), Паўночна-Заходняя (в) 4,5—1 млн гадоў назад 1999 915 iii, vi 3 160px Робенэйланд () () Заходне-Капская правінцыя 1999 916 iii, vi 4 Парк Дракенсберг () () Правінцыя Квазулу-Натал 2000 985 i, iii, vi, x 5 160px Культурны ландшафт Мапунгубвэ () () Правінцыя Лімпопа 1995 2003 1099 ii, iii, iv, v 6 160px Ахоўныя тэрыторыі Капскай фларыстычнай вобласці () () Правінцыі Заходне-Капская, Усходне-Капская 2004 1007 ix, x 7 Астраблема Врэдэфарт () () Правінцыі Паўночна-Заходняя, Фры-Стэйт 2023 млн. гадоў назад 2004 1162 viii 8 160px Культурны і батанічны ландшафт Рыхтэрсфельдскага запаведніка () () Паўночна-Капская правінцыя 2007 1265 iv, v
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
Спасылкі
South Africa — UNESCO World Heritage Centre
Сусветная спадчына ў ПАР Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Катэгорыя:Спісы:ПАР