Кутора малая (Neomys anomalus) — млекакормячая жывёла сямейства землярыйкавых.
Апісанне Даўжыня цела 6—8 см, хваста каля 5 см, маса 9—14 г. Па ступнях і пальцах задніх лап плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў. Доўгія валаскі знізу хваста ўтвараюць кіль. Ад куторы вадзяной адрозніваецца менш развітай плавальнай аблямоўкай і меншым кілем. Поўсць кароткая, густая, аксаміцістая, на спіне цёмная з бурым адценнем, брушка светлае.
Пашырэнне Пашырана ў Еўропе і Малой Азіі; трапляецца ў Малдове, Крыме, Украіне. На тэрыторыі Беларусі рэдкая, адзначана ў паўднёвых раёнах на палях, у лесе, рачных далінах, зрэдку ў садах і розных пабудовах.
Асаблівасці біялогіі Актыўная ўвесь год. Корміцца чарвямі, малюскамі, ікрой, маляўкамі рыб і інш. Біялогія вывучана недастаткова.
Літаратура
Катэгорыя:Землярыйкавыя