Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Узбекістана станам на 2012 год мае 3 узроўні: на першым знаходзяцца 12 вілаетаў (), 1 аўтаномная рэспубліка (Каракалпакстан) і 1 горад цэнтральнага падпарадкавання (Ташкент). Вілаеты і рэспубліка падзелены на туманы () і гарады вілаетнага (рэспубліканскага) падпарадкавання. Горад Ташкент падзелены на ўнутрыгарадскія туманы. Туманы вілаетаў і рэспублікі падзелены на гарады туманнага падпарадкавання, гарадскія пасёлкі () і сельскія сходы грамадзян ().
Сельскія сходы грамадзян таксама могуць уваходзіць у склад гарадоў вілаетнага падпарадкавання, а гарадскія пасёлкі — у гарады вілаетнага (рэспубліканскага) падпарадкавання і ў склад унутрыгарадскіх туманаў Ташкента.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі першага парадку Нумар накарцеБеларуская назваУзбекская назва Насельніцтва(2015)Колькасць пастаяннага насельніцтва (дынаміка насельніцтва Узбекістана і яго рэгіёнаў у 1991—2015) // Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Узбекістан па статыстыцы. Дэмаграфічныя даныя тыс. жых. Плошча, тыс. км² Цэнтр 1 Ташкент ToshkentТошкент 2371,3 0,3 14 Рэспубліка Каракалпакстан Qoraqalpog’iston RespublikasiҚорақалпоғистонРеспубликаси 1763,1 165,6 Нукус 2 Андыжанскі вілает Andijon viloyatiАндижон вилояти 2857,3 4,2 Андыжан 3 Бухарскі вілает Buxoro viloyatiБухоро вилояти 1785,4 39,4 Бухара 5 Джызакскі вілает Jizzah viloyatiЖиззах вилояти 1250,1 20,5 Джызак 8 Кашкадар'інскі вілает Qashqadaryo viloyatiҚашқадарё вилояти 2958,9 28,4 Каршы 7 Наваійскі вілает Navoiy viloyatiНавоий вилояти 913,2 110,8 Наваі 6 Наманганскі вілает Namangan viloyatiНаманган вилояти 2554,2 7,9 Наманган 9 Самаркандскі вілает Samarqand viloyatiСамарқанд вилояти 3514,8 16,4 Самарканд 11 Сурхандар'інскі вілает Surxondaryo viloyatiСурхондарё вилояти 2358,3 20,8 Тэрмез 10 Сырдар'інскі вілает Sirdaryo viloyatiСирдарё вилояти 777,1 5,1 Гулістан 12 Ташкенцкі вілает Toshkent viloyatiТошкент вилояти 2758,3 15,3 Ташкент 4 Ферганскі вілает Farg’ona viloyatiФарғона вилояти 3444,9 6,8 Фергана 13 Харэзмскі вілает Xorazm viloyatiХоразм вилояти 1715,6 6,3 Ургенч
Спасылкі