Абд ар-Рахман III, Абдарахман III (празваны ан-Насір (Перамаганосны);  — ) — эмір (з 912), халіф (з 929) Кордаўскага эмірата.

Біяграфія

У выніку 30-гадовай барацьбы з мясцовымі феадаламі і плямёнамі аднавіў адзінства эмірата, які распаўся пры яго папярэдніках. Падначаліў Сеуту (Марока), Таледа (Іспанія); яму плацілі даніну Леон і Навара. Устанавіў дыпламатычныя адносіны з Візантыяй і Атонам I у Германіі. Стварыў мацнейшы на Міжземным моры флот. Сфарміраваў гвардыю з еўрапейскіх (пераважна славянскіх) рабоў. Спрыяў развіццю навук і мастацгва. Яго праўленне — вяршыня магутнасці кардоўскіх Амеядаў.

Літаратура

Катэгорыя:Амеяды Катэгорыя:Эміры Кордаўскага эмірата Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя