«Жыццё беларуса» — газета на беларускай мове, якая выдавалася ў Вільні; першы нумар выйшаў 19 жніўня 1925 года. Выходзіла 3 разы на тыдзень, апошні нумар выдадзены 12 лістапада 1925 (агулам выдана 20 нумароў, з іх 5 канфіскаваныя). Газета закрытая з-за ўціску польскіх уладаў. Першая газета, якая выдавалася ад імя Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Рэдактары — Язэп Туркевіч, Уладзімір Варава (з № 8 за 3 кастрычніка 1925).
Выступала ў абарону правоў беларусаў, у тым ліку права на родную мову. Інфармавала пра страйк у Крынках, барацьбу з камуністамі на Беласточчыне, беларускі грамадска-культурніцкі рух у Літве і Латвіі. Сярод змяшчаных у газеце матэрыялаў — прамовы з трыбуны польскага Сойма беларускіх дэпутатаў А. Станкевіча, Ф. Ярэміча, нарыс А. Луцкевіча пра гісторыю нацыянальнага беларускага мастацтва, літаратурныя творы Я. Купалы, Ц. Гартнага, У. Сыча.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
«Жыцьцё беларуса» (1925) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх
Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская сялянска-работніцкая грамада Катэгорыя:Вуліца Вільняўс Катэгорыя:1925 год у Вільні