Бабры́ (ст. 18). (, ) — былы хутар у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у склад Чэрнінскага сельсавета.

Гісторыя У XIX ст. вядомы як фальварак у Маршальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе належаў пану С. Ягміну, які меў тут 67,6 дзес. зямлі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Вёска ў складзе саўгаса «Маладая гвардыя».

8 мая 1970 года хутар Бабры з Тэльмінскага сельсавета перададзен у склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Скасаваны 20 чэрвеня 1988 годаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 16 жыхароў. 30 верасня 1921 — 2 двары, 15 жыхароў. 1959 — 21 жыхар. 1970 — 11 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі