Царква Святога Марціна (St Martin’s Church) на ўскраіне горада Кентэрберы — найстарэйшая прыхадская царква ў Вялікабрытаніі, якая заставалася ўвесь час дзеючай.

Узведзена ў VI стагоддзі каралевай Бертай Кенцкай як прыватная капэла. Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся споліі — фрагменты больш ранніх антычных пабудоў. Паводле звестак Беды Вялебнага, Святая Берта толькі аднавіла храм, закінуты пасля таго, як рымляне пакінулі Брытанію. Гатычная вежа прыбудавана да царквы пазней.

У 1988 годзе царква Святога Марціна нароўні з абацтвам Святога Аўгусціна і Кентэрберыйскім саборам была прызнана ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны.

Гл. таксама Грынстэдская царква — найстарэйшая драўляная царква Брытаніі Царква ў Брэдуэл-он-Сі — найстарэйшая каменная царква Брытаніі (каля 654 г.)

Спасылкі

Сайт царквы Сент-Марцін

Марціна Святога царква Катэгорыя:Кентэрберы Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі Кентэрберы