Анастасі́я Мікала́еўна (Рама́нава); (, Пецяргоф — у ноч з 16 на 17 ліпеня 1918, Екацярынбург) — вялікая княжна, чацвёртая дачка імператара Мікалая II і Аляксандры Фёдараўны. Расстраляная разам з сям’ёй у . Пасля яе смерці каля 30 жанчын аб’яўлялі сябе «вялікай княжной, якая дзівам выратавалася», але ўсе рана ці позна былі выкрыты як . Услаўлена разам з бацькамі, сёстрамі і братам у саборы навамучанікаў Расійскіх як пакутніца на юбілейным Рускай праваслаўнай царквы ў жніўні 2000 года. Раней, у 1981 годзе, яны ж былі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой за мяжой. Памяць — 4 ліпеня па юліянскаму календару.
Біяграфія
Нараджэнне Нарадзілася года ў Пецяргофе. Да моманту яе з’яўлення ў царскай пары былі ўжо тры дачкі — Вольга, Таццяна і Марыя. Адсутнасць спадчынніка напальвала палітычнае становішча: паводле Акта пра атрыманне прастола ў спадчыну, прынятаму Паўлам I, жанчына магла ўзысці на прастол толькі пасля спынення ўсіх мужчынскіх ліній кіруючай дынастыі (паўсаліцкае ўспадкоўванне), таму спадчыннікам лічыўся малодшы брат Мікалая II Міхаіл Аляксандравіч, што не падабалася многім, і перадусім — імператрыцы Аляксандры Фёдараўне. У спробах вымаліць у Бога сына, у гэты час яна ўсё больш і больш апускаецца ў . Да двара пры спрыянні чарнагорскіх прынцэс і прыбыў нейкі , француз па нацыянальнасці, які абвясціў сябе гіпнатызёрам і спецыялістам па нярвовых захворваннях. Філіп прадказаў Аляксандры Фёдараўне нараджэнне сына, аднак, на свет з’явілася дзяўчынка — Анастасія.
Мікалай запісаў у сваім дзённіку:
Запіс у дзённіку імператара супярэчыць цверджанням некаторых даследчыкаў, якія лічаць, што расчараваны нараджэннем дачкі Мікалай доўгі час не вырашаўся наведаць нованароджаную і жонкуMassie (1967), p. 153.
, сястра імператара, таксама адзначыла гэту падзею:
Вялікая княжна была названа ў гонар чарнагорскай прынцэсы Анастасіі Мікалаеўны, блізкай сяброўкі імператрыцы. «Гіпнатызёр» Філіп, не разгубіўшыся пасля няўдалага прароцтва, неадкладна прадказаў ёй «дзіўнае жыццё і асаблівы лёс». , аўтар мемуараў «Шэсць гадоў пры рускім імператарскім двары», успамінала, што Анастасія была названа ў гонар таго, што імператар памілаваў і аднавіў у правах студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, якія бралі ўдзел у нядаўніх хваляваннях, бо само імя «Анастасія» значыць «вернутая да жыцця», на выяве гэтай святой звычайна прысутнічаюць ланцугі, разарваныя напалову.
Дзяцінства
Поўны тытул Анастасіі Мікалаеўны гучаў як Яе імператарская высокасць вялікая княжна расійская Анастасія Мікалаеўна, аднак ім не карысталіся, у афіцыйнай гаворцы завучы яе па імі і імі па бацьку, а дома клікалі «маленькай, Настаськай, Настай, скарбонкай» — за невялікі ўзрост (157 см) і кругленькую фігуру і «швыбзікам» — за рухомасць і невычэрпнасць у вынаходстве свавольстваўKurth (1983), p. 309.
Паводле ўспамінаў сучаснікаў, дзяцей імператара не песцілі раскошай. Анастасія дзяліла пакой са старэйшай сястрой Марыяй. Сцены пакоя былі шэрымі, столь упрыгожаная выявамі матылькоў. На сценах — абразы і фатаграфіі. Мэбля вытрымана ў белых і зялёных тонах, абстаноўка простая, амаль спартанская, кушэтка з вышытымі падушачкамі і ваенны ложак, на якой вялікая княжна спала круглы год. Гэты ложак рухаўся па пакоі, каб узімку апынуцца ў больш асветленай і цёплай частцы пакоя, а ўлетку часам выцягваўся нават на балкон, каб можна было адпачыць ад задухі і спякоты. Гэты ж ложак бралі з сабой на вакацыі ў Лівадыйскі палац, на ім жа вялікая княжна спала ў час сібірскай спасылкі. Адзін вялікі пакой па суседстве, падзелены фіранкай напалову, служыў вялікім княжнам агульным будуарам і ваннай.
Жыццё вялікіх княжнаў было досыць аднастайным. Сняданак у 9 гадзін, падабед — у 13:00 ці ў 12:30 па нядзелях. У пяць гадзін — чай, у восем — агульная вячэра, прытым ежа была досыць простай і непатрабавальнай. Па вечарах дзяўчынкі развязвалі шарады і займаліся вышыўкай, тым часам як бацька чытаў ім.
Рана раніцай належала прымаць халодную ванну, увечар — цёплую, у якую дадавалася некалькі кропляў духоў, прытым Анастасія аддавала перавагу духам з пахам фіялак. Гэта традыцыя захавалася з часу Кацярыны I. Калі дзяўчынкі былі малыя, вёдры з вадой насіла ў ванную прыслуга, калі яны падраслі — рабілі гэта самі. Ваннаў было дзве — першая вялікая, засталася з часу валадарання Мікалая I (па традыцыі ўсё, хто мыліся ў ёй, пакідалі на борціку свой аўтограф), іншая — меншага памеру — прызначалася для дзяцей.
Нядзель чакалі з асаблівым нецярпеннем — у гэты дзень вялікія княжны наведвалі дзіцячыя балі ў сваёй цёткі — . Асабліва цікавы быў вечар, калі Анастасіі дазвалялі танцаваць з маладымі афіцэрамі.
Як іншыя дзеці імператара, Анастасія атрымала хатнюю адукацыю. Навучанне пачалося, калі княжне было восем, у праграму ўваходзілі французская, англійская і нямецкая мовы, гісторыя, геаграфія, Закон Боскі, прыродазнаўчыя навукі, маляванне, граматыка, арыфметыка, а таксама танцы і музыка. Стараннасцю ў навуцы Анастасія не адрознівалася, яна цярпець не магла граматыку, пісала з жахлівымі памылкамі, а арыфметыку з дзіцячай непасрэднасцю называла «свінствам». Выкладчык англійскай мовы успамінаў, што аднойчы яна спрабавала падкупіць яго букетам кветак, каб павялічыць ацэнку, а пасля яго адмовы аддала гэтыя кветкі настаўніку рускай мовы — Пятру Васільевічу ПятровуAnastasia Nicholaievna Romanov Biography. Encyclopedia of World Biography Biography.
Галоўным чынам сям’я жыла ў , займаючы толькі частку з некалькіх дзясяткаў пакояў. Часам пераязджалі ў Зімовы палац, пры тым, што ён быў вельмі вялікім і халодным, дзяўчынкі Таццяна і Анастасія тут часта хварэлі.
У сярэдзіне чэрвеня сям’я адпраўлялася ў вандраванні на , звычайна — па фінскім шхерам, высаджваючыся час ад часу на астравы для кароткіх экскурсій. Асабліва імператарскай сям’і спадабалася невялікая бухта, якую ахрысцілі Бухтай Штандара. У ёй уладкоўвалі пікнікі ці гулялі ў тэніс на корце, які імператар уладкаваў уласнымі рукамі.
Адпачывалі і ў Лівадыйскім палацы. У асноўных памяшканнях размяшчалася імператарская сям’я, у прыбудовах — некалькі прыдворных, ахова і слугі. Купаліся ў цёплым моры, будавалі крэпасці і вежы з пяску, часам выходзілі ў горад, каб пакатацца на вазку па вуліцах ці наведаць крамы. У Пецярбургу гэта рабіць не атрымвалася, бо кожнае з’яўленне царскай сям’і на людзях стварала таўханіну і ажыятаж.
Бывалі часам у польскіх маёнтках, што належалі царскай сям’і, дзе Мікалай любіў паляваць.
Рыгор Распуцін
Як вядома, Рыгор Распуцін быў прадстаўлены імператрыцы Аляксандры Фёдараўне 1 лістапада 1905 года. Хвароба цэсарэвіча трымалася ў таямніцы, таму з’яўленне пры двары «мужыка», які амаль неадкладна набыў там значны ўплыў, выклікала дапушчэнні і пляткарства. Пад уплывам маці ўсе пяцёра дзяцей абвыклі цалкам давяраць «святому старцу» і падзяляцца з ім сваімі перажываннямі і думкамі.
Вялікая княгіня Вольга Аляксандраўна ўспамінала, як аднойчы ў суправаджэнні цара прайшла ў дзіцячыя спальні, дзе Распуцін багаслаўляў апранутых у белыя начныя кашулі вялікіх княжнаў на сон будучы.
Той жа ўзаемны давер і прыхільнасць бачыцца ў лістах «старца Рыгора», якія ён пасылаў імператарскай сям’і. Вось вытрымка з аднаго з лістоў, датаванага 1909 годам:
Анастасія пісала Распуціну:
Гувернантка імператарскіх дзяцей Соф’я Іванаўна Цютчава была шакавана тым, што Распуцін меў неабмежаваны доступ у дзіцячыя спальні і данесла пра гэта цару. Цар падтрымаў яе вымогу, але Аляксандра Фёдараўна і самі дзяўчынкі былі цалкам на боку «святога старца».
Па патрабаванні імператрыцы Цютчава была звольнена. Напэўна, ніякіх вольнасцей «святы старац» сабе не дазваляў, аднак па Пецярбургу папаўзлі чуткі гэтак брудныя, што супраць Распуціна настроіліся браты і сёстры імператара, прытым Ксенія Аляксандраўна адправіла брату асабліва рэзкі ліст, вінавацячы Распуціна ў «», пратэстуючы супраць таго, што гэты «хлуслівы стары» мае беззабаронны доступ да дзяцей. З рук у рукі перадаваліся падкінутыя лісты і карыкатуры, на якіх былі намаляваны адносіны старца з імператрыцай, дзяўчынкамі і Christopher, Kurth, Radzinsky (1995), p. 115. Для таго, каб патушыць скандал, да большага незадавальнення імператрыцы, Мікалай змушаны быў часова выдаліць Распуціна з палаца, і той адправіўся ў паломніцтва па святым месцамChristopher, Kurth, Radzinsky (1995), p. 116. Нягледзячы на чуткі, адносіны імператарскай сям’і з Распуціным працягваліся аж да яго забойства 17 снежня 1916 года.
А. А. Мардвінаў успамінаў, што пасля забойства Распуціна ўсе чацвёра вялікіх княжнаў «здаваліся прыцішэлымі і заўважна прыгнечанымі, яны сядзелі цесна прыціснуўшыся адзін да аднаго» на канапе ў адной са спальняў, як быццам разумеючы, што Расія прыйшла ў рух, які хутка стане некантралюемымMaylunas and Mironenko (1997), p. 507. На грудзі Распуціну паклалі абразок, падпісаны імператарам, імператрыцай і ўсімі пяццю дзецьмі. Разам з усім імператарскім прозвішчам 21 снежня 1916 года Анастасія была на адпяванні. Над магілай «святога старца» вырашана было ўзвесці капліцу, аднак з-за наступных падзей гэта задума не была рэалізаванаяMaylunas and Mironenko (1997), p. 511.
Першая сусветная вайна
Паводле ўспамінаў сучаснікаў, услед за маці і старэйшымі сёстрамі, Анастасія горка плакала ў дзень абвяшчэння Першай сусветнай вайны.
У дзень чатырнаццацігоддзя па традыцыі кожная з дачок імператара рабілася ганаровым камандзірам аднаго з расійскіх палкоў. У 1901 годзе, пасля яе нараджэння, імя св. Анастасіі ў гонар княжны атрымаў . Сваё палкавое свята ён стаў адзначаць 22 снежня, у дзень святой. Палкавая царква была збудавана ў Пецяргофе архітэктарам Міхаілам Фёдаравічам Вяржбіцкім. У 14 малодшая дачка імператара стала яго ганаровым камандзірам (палкоўнікам), пра што Мікалай зрабіў адпаведны запіс у сваім дзённіку. З гэтага часу полк стаў афіцыйна называцца 148-ы Каспійскі Яе імператарскай высокасці вялікай княжны Анастасіі пяхотны полк.
У час вайны імператрыца аддала пад шпітальныя памяшканні многія з палацавых пакояў. Старэйшыя сёстры Вольга і Таццяна разам з маці сталі міласэрнымі сёстрамі; Марыя і Анастасія, як занадта юныя для такой цяжкай працы, сталі патранэсамі шпіталя. Абедзве сястры аддавалі ўласныя грошы на закуп лекаў, чыталі параненым услых, вязалі ім рэчы, гулялі ў карты і ў шашкі, пісалі пад іх дыктоўку лісты дахаты і па вечарах забаўлялі тэлефоннымі гутаркамі, шылі бялізну, рыхтавалі бінты і корпію.
Марыя і Анастасія давалі параненым канцэрты і ўсімі сіламі імкнуліся адцягнуць іх ад цяжкіх думак. Дні напралёт яны праводзілі ў шпіталі, неахвотна адрываючыся ад працы дзеля ўрокаў. Анастасія да канца свайго жыцця ўспамінала пра гэтыя дні:
Пад хатнім арыштам
Паводле ўспамінаў (Юліі Аляксандраўны фон Дэн), блізкай сяброўкі Аляксандры Фёдараўны, у лютым 1917 года, у самы разгар рэвалюцыі, дзеці адзін за адным захварэлі адзёрам. Анастасія злегла апошняй, калі царскасельскі палац ужо атачалі паўсталыя войскі. Цар быў у гэты час у стаўцы галоўнакамандуючага, у Магілёве, у палацы заставаліся толькі імператрыца з дзецьмі.
У ноч на 2 сакавіка 1917 года Лілі Дэн заставалася начаваць у палацы, у Малінавым пакоі, разам з вялікай княжной Анастасіяй. Дзецям, каб яны не хваляваліся, тлумачылі, што войскі, што акружылі палац, і далёкія стрэлы — вынік праводжаных вучэнняў. Аляксандра Фёдараўна меркавала «хаваць ад іх праўду так доўга, як толькі будзе магчыма». У 9 гадзін 2 сакавіка пазналі пра адрачэнне цара.
У сераду, 8 сакавіка, у палацы з’явіўся граф з паведамленнем, што Часовы ўрад прыняў рашэнне пасадзіць імператарскую сям’ю пад хатні арышт у Царскім сяле. Было прапанавана скласці спіс людзей, якія хацелі застацца з імі. Лілі Дэн неадкладна прапанавала свае паслугі.