Вя́лаўскі запаведнік створаны ў 1932 годзе ў Налібоцкай пушчы на тэрыторыі Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў БССР.

Створаны для аховы, аднаўлення і вывучэння каштоўных капытных жывёл — ланей, аленяў, казуль, дзікоў, а таксама рачных баброў. Плошча запаведніка складала 13,6 тыс. га (80 % пад лесам).

Сюды з Германіі было завезена восем асобін еўрапейскай лані (Dama dama), якія да Другой сусветнай вайны распладзіліся, але ў вайну былі вынішчаныя, а Вялаўскі запаведнік быў скасаваны ў 1951 годзеХарэўскі С. Зьвяры-суайчыньнікі….

З 1960 года тэрыторыя былога запаведніка ў складзе Налібоцкага біялагічнага заказніка.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Запаведнікі Беларусі Катэгорыя:Івянецкі раён Катэгорыя:Налібоцкая пушча Катэгорыя:1932 год у Заходняй Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1951 годзе