Дзор-Дзорская капліца Дзевы Марыі () — храм колішняга армянскага манастыра, размешчанага ў шахрэстане Маку (правінцыя Заходні Азербайджан, Іран) на рацэ Зангмар каля вёскі Барун.

Росквіт манастыра прыйшоўся на 14 ст. Пазней, у пачатку 17 ст., калі шах Абас I вырашыў перасяліць мясцовых армян, манастыр быў закінуты і разбураны.

Капліца Багародзіцы — адзінае збудаванне манастыра, якое засталося стаяць па сёння.

Канструкцыя капліцы (крыж, увянчаны ў цэнтры купалам на барабане) узыходзіць да 9—14 стст.

Па дамоўленасці з Армянскай апостальскай царквой, будынак быў перанесены на 600 метраў іранскімі ўладамі ў 1987—1988. На рацэ Зангмар планавалася пабудаваць дамбу, і перанос быў патрэбен каб пазбегнуць затаплення храма ў зробленым вадасховішчы.

Капліца была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад 6 ліпеня 2008 года, разам з манастырамі Св. Фадзея і Св. Стэфана.

Гл. таксама Манастыр Святога Тадэвоса

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Армянскай апостальскай царквы ў Іране Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Іране Катэгорыя:Будынкі і збудаванні ў правінцыі Заходні Азербайджан Катэгорыя:Васпуракан Катэгорыя:Перанесеныя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Храмы Ірана