Белізскі Бар’ерны рыф — ланцуг каралавых рыфаў даўжынёй 280 км, які пралягае ўздоўж узбярэжжа Беліза на адлегласці 13 — 24 км ад яго. З’яўляецца часткай Месаамерыканскага Бар’ернага рыфаWWF — Mesoamerican Reef — The Atlantic Ocean’s largest coral reef, які працягнуўся на 900 км ад паўночнага ўскрайка Юкатана да берагоў Гватэмалы. Гэта рыфавая сістэма — найбуйнейшы бар'ерны рыф у Атлантычным акіяне і другі па велічыні ў свеце пасля аўстралійскага Вялікага Бар’ернага рыфа.
Турызм Белізскі Бар’ерны рыф з’яўляецца галоўнай турыстычнай славутасцю Беліза, яго наведваюць да 130 тыс. турыстаў у год. Рыф таксама важны з рыбапрамысловага пункта гледжанняBBC News — 12 June 2006. Марское дно паміж рыфам і мацерыком пясчанае, месцамі сустракаюцца астраўкі, якія пазарасталі мангравымі зараснікамі. Ва ўсходняй частцы, дзе глыбіня мора рэзка павялічваецца, размешчаны тры асобных атолы — Тэрнеф, Гловерс-Рыф і Лайтхаус-Рыф.
Тэмпература вады ў раёне рыфа слаба вагаецца на працягу года — 23—25 °C узімку, і 25—28 °C улетку. На астравах размяшчаюцца марскія курорты з дайвінг-цэнтрамі. У цэнтры Лайтхаус-Рыфа знаходзіцца знакамітая Вялікая блакітная дзіра — затопленая морам вялікая карставая варонка.
Біялагічная разнастайнасць Экасістэмы прыбярэжнай зоны Беліза з 1996 года ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як адны з найбольш багатых экасістэм у свеце. На сямі ўчастках аб’екта прадстаўлены працэс эвалюцыйнага развіцця рыфаў. Таксама каля рыфа сустракаюцца рэдкія віды марскіх жывёл, такія як марскія чарапахі, ламанцін і амерыканскі вастрарылы кракадзіл. Акрамя таго, рыф насяляюць: 70 відаў цвёрдых каралаў, 36 відаў мяккіх каралаў, 500 відаў рыб, сотні відаў беспазваночных. Пры гэтым, паводле ацэнак навукоўцаў, адкрыта ўсяго 10 % відавой разнастайнасці рыфаBelize Barrier Reef Case Study .
Абарона навакольнага асяроддзя thumb|right|Від з паўвострава Амбергрыс-Кае. Рэзерваты Бар’ернага Рыфа Беліза ўключаюць сем марскіх запаведнікаў, 450 рыфаў і тры атолы. Сумарная плошча ахоўных тэрыторый дасягае 960 км². У іх уваходзяць: Марскі запаведнік Гловерс-Рыф Вялікая блакітная дзіра Прыродны помнік Халф-Мун-Кі Марскі запаведнік Хол-Чан
Нягледзячы на ахоўныя мерапрыемствы, экасістэма рыфа ўвесь час знаходзіцца пад пагрозай забруджвання і разбурэння з-за некантралюемага турызму, суднаходства і рыбалоўства. Ураганы, глабальнае пацяпленне і выкліканае гэтым павышэнне тэмпературы вады таксама нясуць у сабе пагрозыBBC News — 4 May, 2000, напрыклад, — абескаляроўванне каралаў. Паводле меркавання навукоўцаў, з 1998 года было пашкоджана звыш 40 % белізскіх рыфаў.
Спасылкі
UNESCO: Рэзерваты Бар’ернага Рыфа Беліза UNEP-WCMC Belize Barrier Reef Reserve System
Катэгорыя:Геаграфія Беліза Катэгорыя:Каралавыя рыфы Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Белізе Катэгорыя:Месцы для дайвінга