Галіву́д, або ХалівудГалівуд. () — раён Лос-Анджэлеса, Каліфорнія, размешчаны на паўночным-захадзе ад цэнтра горада. Традыцыйна Галівуд атасаямляецца з амерыканскай кінаіндустрыяй, паколькі ў гэтым раёне знаходзіцца шмат кінастудый, і жывуць шматлікія вядомыя кінаакцёры.
У Галівудзе знаходзіцца вядомая на ўвесь мір алея славы — тратуар па Галівудскаму бульвару і Вайн-стрыт, у які ўкладзенае больш 2500 пяціканцовых зорак з імёнамі кіназорак.
Гісторыя Да XVI ст., калі тэрыторыя, на якой размешчаны сучасны Лос-Анджэлес (у тым ліку і Галівуд), была адчыненая Хуанам Радрыгесам Кабрыльё (), гэту мясцовасць засялялі індзейцы Тонгва, Чумаш і іншых плямёнаў.
Каля 1870 года тэрыторыя сучаснага Галівуду была падзеленая іспанскім урадам на ўсходнюю частку — Rancho La Brea, і заходнюю — Rancho Los Feliz. У 1886 годзе Харві Хендэрсан Уількокс купіў Rancho La Brea, а яго жонка дала маёнтку новую назву — «Галівуд». На працягу некалькіх гадоў пад кіраўніцтвам Уілкокса была выбрукавана Праспект-авеню (сучасны Галівудскі бульвар), участкі ўздоўж якой ён прадаваў заможным выхадцам з Сярэдняга Захаду пад будаўніцтва. Неўзабаве Праспект-авеню, забудаваная маёнткамі ў віктарыянскім стылі, стала адной з самых прэстыжных вуліц. Жонка Уілкокса арганізавала збор дабрачынных сродкаў, і на гэтыя грошы былі пабудаваныя цэрквы, школы і бібліятэкі. У 1910 годзе Галівуд быў далучаны да Лос-Анджэлеса.
У 1911 годзе кампанія Nestor Company адкрыла ў Галівудзе на вуглу бульвара Сансет і вуліцы Гаўнер першую кінастудыю. Да 1920-м гадам у Галівудзе адкрыліся такія кінастудыі, як «Метра-Голдвін-Майер», «Парамаўнт Пікчэрс», «Уорнер Бразерс», «Дваццатае Стагоддзе Фокс», і Галівуд стаў цэнтрам амерыканскага кінематографа. У Галівудзе сталі будуецца дамы для шматлікіх працаўнікоў кінакампаній, адкрылася мноства банкаў, рэстаранаў, клубаў, кінатэатраў.
Пасля Другой Сусветнай вайны аблічча Галівуду ізноў змянілася. Хоць большасць кінастудый заставаліся ў самім Галівудзе, шматлікія зоркі кіно і шоу-бізнесу пераехалі ў Беверлі-Хілс, за імі рушылі ўслед фешэнэбельныя рэстараны і крамы.
У 1985 годзе Галівудскі бульвар быў занесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША, які абараняе гістарычна значныя месцы і будынкі.
У 2001 годзе на Галівудскім бульвары быў адчынены Kodak Theater, у якім зараз праводзяцца цырымоніі ўзнагароджання прэміяй Оскар.
Насельніцтва Паводле дадзеных перапіса насельніцтва 2000 года, у Галівудзе налічалася 167 664 жыхара. Расавы склад насельніцтва горада быў такі: 42,82 % белыя, 4,48 % афраамерыканцы, 0,68 % індзейцы, 8,98 % азіяты, 0,12 % — прадстаўнікі карэннага насельніцтва астравоў Ціхага акіяна, 22,23 % — прадстаўнікі іншых рас. 39,43 % насельніцтва вызначалі сваё паходжанне як іспанскае (лацінаамерыканскае).
Сярэдні гадавы прыбытак на душу насельніцтва складаў у 2000 годзе $26 119.
Мікрараёны Галівуду Beachwood Canyon Cahuenga Pass Hollywood Downtown/Civic area Hollywood Hills Hollywood Heights Laurel Canyon Mount Olympus Nichols Canyon Outpost Estates Sunset Hills East Hollywood Little Armenia Пражываюць у асноўным армяне Thai Town Virgil Village Melrose District Melrose Hill Sierra Vista Spaulding Square Yucca Corridor
Славутасці Capitol Records Галівудская алея славы Знак Галівуду Hollywood Roosevelt Hotel Kodak Theatre
Гл. таксама Галівудскае кіно
Спасылкі
Катэгорыя:Лос-Анджэлес