ДрайкёнігенгаўзНапісанне ў адпаведнасці з артыкулам Трыр. , або Дом трох вешчуноў (каралёў) () — раннегатычны жылы дом, размешчаны непадалёк ад Порта Нігра, за 200 метраў на паўночны ўсход ад Галоўнай рыначнай плошчы.
Гісторыя Дом быў пабудаваны ў 1230 годзе на аснове раманскай жылой вежы. Першапачаткова Дом трох вешчуноў называўся «Ля маленькай калоны». Яго цяперашняя назва паходзіць ад карціны з выявай Свята трох вешчуноў (Богаяўлення), якая, паводле падання, вісела калісьці ў гэтым доме.
Галоўны ўваход у будынак быў размешчаны на другім паверсе, да яго вяла драўляная лесвіца, якая ў выпадку небяспекі магла падымацца ўверх. Сучасныя ўваходы ў будынак з'явіліся пазней.
Роспісы паўцыркульных вокнаў на верхніх паверхах дома адноўлены ў адпаведнасці з арыгіналам.
У XIX стагоддзі Дом трох вешчуноў быў цалкам перабудаваны, таму складана судзіць пра яго першапачатковае архітэктурнае аблічча. У 1938 і 1973 гадах праводзілася рэстаўрацыя будынка.
Гл. таксама Франкентурм
Спасылкі
Дом трех волхвов
Катэгорыя:Вежы Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:Жылыя будынкі Германіі Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Германіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Трыра Катэгорыя:Славутасці Трыра Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў раманскім стылі Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў гатычным стылі Катэгорыя:1230 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Германіі