Ло́бчанка — рака ў Чэрыкаўскім раёне і на мяжы са Слаўгарадскім раёнам Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож.

Даўжыня ракі 30 км (у межах Слаўгарадскага раёна — 2 км)Общая характеристика речной сети Могилёвской области . Плошча вадазбору 122 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца на заходняй ускраіне вёскі Дубраўка. Упадае ў Сож прыкладна за 2,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Бакаў. Рэчышча на працягу 5,8 км каналізаванае. Басейн ракі адносіцца да Верхне-Дняпроўскага гідралагічнага раёна. Прытокі ракі — меліярацыйныя каналы.

Каля ракі населеныя пункты Лобча, Доўгае, Прыпёчына, Проліпень, Сакалоўка.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа