Сядзіба з в. Агароднікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці пачатку XX стагоддзя, дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя У хаце жыла сям'я Савановічаў — Васіль Аляксеевіч (1889—1963), яго жонка Франя Паўлаўна (1900—1988) і пяцёра дзяцей. Хату пабудаваў першы цесць Васіля Аляксеевіча — Максім. Савановічы да гэтага часу жывуць у Агародніках Падзерскіх (на Случчыне ёсць яшчэ Іванаўскія Агароднікі і Цараўскія Агароднікі).

Архітэктура Сядзібны комплекс складаецца з пагоннага двара: хата — сені — клець — паветка — прыістопка — істопка, і ілюстрыруе працэс яго далейшага развіцця.

Хата — зрубная пабудова, рубленая з бруса ў просты вугал з астаткам. Столь дашчаная, падлога земляная, падмурак штандарны. Экспазіцыя традыцыйнага інтэр'ера хаты прысвечана тэме прадзіва і ткацтва, сенцы — дрэваапрацоўчым рамёствам.

Сені — памяшканне, утворанае дзвюма сценкамі з кругляка, закінутага ў шулы. Столь суцэльная, дашчаная. Падлога земляная.

Клець — зрубная пабудова, рубленая з бярвёнаў у просты вугал з астаткам. Перакрыцце скляпеністае з закотам. Закот пакладзены не суцэльным накатам, а з прамежкамі. Столь па папярочных бэльках. Дах на козлах. Падлога з дошак.

Паветка ўтворана тарцовымі сценамі сенечак і клеці і сценкай, закінутай у шулы паміж імі. Дах двухсхільны. Прагон страхі абапіраецца на сценку клеці, з другога боку на саху.

Прыістопка — трысцен, прыбудаваны да істопкі праз шулы. Рублены з кругляка, вугал просты з астаткам. Падлога земляная. Столь дашчаная. Падмурак мураваны.

Істопка зрублена з круглых бярвёнаў у просты вугал з астаткам. Падлога земляная. Столь дашчаная. Справа ад уваходу маецца ачаг з камянёў для ацяплення. Падмурак мураваны.

Спасылкі

ХАТА З ВЁСКІ АГАРОДНІКІ СЛУЦКАГА РАЁНА

Катэгорыя:Славутасці Слуцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Катэгорыя:Пагонныя двары Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Агароднікі (Казловіцкі сельсавет) Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі