Андрэй Іванавіч Гальшанскі або Андрэй Вязынскі (каля  — каля ) — князь з роду Гальшанскіх

Біяграфія

Сын князя Івана Альгімонтавіча і смаленскай князёўны Агрыпіны Святаслаўны.

Упершыню згаданы пад 1401 годам разам з бацькам («князь Іван Альгімонтавіч са сваімі сынамі, а менавіта Андрэем, Сямёнам і іншымі»).

Быў у шлюбе з друцкай княжной (пам. 1426). Вядомы ў асноўным трыма дочкамі, з іх старэйшая Васіліса Гальшанская была жонкай (з 1422) бельскага князя Івана Уладзіміравіча, сярэдняя Соф’я — польскага караля Ягайлы і каралевай польскай, малодшая  — гаспадара малдаўскага .

Дочкі пасля смерці бацькі выхоўваліся пры двары матчынага брата друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча.

Крыніцы

Літаратура Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

Катэгорыя:Гальшанскія Катэгорыя:Князі кіеўскія