Брусі́лаўскі прары́ў ( Луцкі прарыў, 4-я Галіцыйская бітва , — ) — франтавая наступальная аперацыя Паўднёва-Заходняга фронту Рускай арміі пад камандаваннем генерала А. А. Брусілава падчас Першай сусветнай вайны, падчас якой было нанесена цяжкае паражэнне арміям Аўстра-Венгрыі і Германіі і занятыя Букавіна і Усходняя Галічына.
Для адбіцця рускага наступлення Цэнтральныя дзяржавы перакінулі з Заходняга, Італьянскага і Салоніцкага франтоў 31 пяхотную і 3 кавалерыйскія дывізіі (больш за 400 тыс. штыкоў і шабляў), што палегчыла становішча саюзнікаў у бітве на Соме і выратавала церпячую паражэнне італьянскую армію ад разгрому. Пад уплывам рускай перамогі Румынія прыняла рашэнне аб уступленні ў вайну на баку Антанты.
Вынікам Брусілаўскага прарыву і аперацыі на Соме стаў канчатковы пераход стратэгічнай ініцыятывы ад Цэнтральных дзяржаў да Антанты. Саюзнікам удалося дамагчыся такога ўзаемадзеяння, пры якім на працягу двух месяцаў (ліпень—жнівень) Германіі даводзілася накіроўваць свае абмежаваныя стратэгічныя рэзервы і на Заходні, і на Усходні фронт.
Літаратура
Литвинов А. И. Майский прорыв IX армии в 1916 г. — Пг., 1923.
Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Расійскай імперыі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Канфлікты 1916 года Катэгорыя:Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Чэрвень 1916 года Катэгорыя:Ліпень 1916 года Катэгорыя:Жнівень 1916 года Катэгорыя:Верасень 1916 года