А́ндэрсан Эрна́ніс ды Карва́лью Вія́на Лі́ма (; нар. , Аліянса, Бразілія), больш вядомы як проста Эрнаніс або Эрнанес — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Спорт Рэсіфі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Эрнаніс можа згуляць на ўсялякай пазіцыі ў паўабароне. Ён добра вядомы сваёй тэхнікай, а таксама быць ахайным і спраўным валоданнем мячом, з магчымасцю дакладна перадаць мяч на сярэдныя і доўгія дыстанцыі.

Кар’ера У дарослым футболе Эрнаніс дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за «Сан-Паўлу», выхаванцам якога з’яўляецца. Разам з клубам двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Пры гэтым у 2008 годзе ігрок стаў найлепшым футбалістам краіны. У 2007 і 2008 гадах уваходзіў у сімвалічную зборную чэмпіянату.

6 жніўня 2010 года «Сан-Паўлу» пагадзіўся на пераход іграка ў «Лацыа»Fora da Libertadores, São Paulo oficializa venda de Hernanes. Globoesporte.globo.com.. Эрнаніс падпісаў кантракт на пяць гадоў, «Лацыа» пры гэтым выклаў 11,1 млн еўра за іграка. У сваім дэбютным матчы паўабаронца забіў выконваючы штрафны ўдар у матчы супраць «Дэпартыва».

31 студзеня 2014 года Эрнаніс падпісаў 4,5-гадовы кантракт з міланскім «Інтэрам»Welcome to Inter, Hernanes! . Афіцыйны сайт «Інтэра». 1 верасня 2015 года турынскі «Ювентус» абвясціў аб набыцці Эрнаніса ў апошні дзень трансфернага акна за 11 млн еўраЭрнанес перешел в «Ювентус». by.tribuna.com.

Не здолеўшы замацавацца ў складзе турынцаў, у лютым 2017 года за 8 млн еўра перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»«Ювентус» объявил о продаже Эрнанеса в «Хэбэй Чайна Форчун» за 8 млн евро. by.tribuna.com. У ліпені 2017 года на правах арэнды вярнуўся ў «Сан-Паўлу»Эрнанес уехал из Китая и вернулся в «Сан-Паулу». by.tribuna.com. Па заканчэнні сезона ў пачатку 2018 года зноў далучыўся да «Хэбэй Чайна Форчун».

У снежні 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Сан-Паўлу». Пакінуў клуб у ліпені 2021 года, а ў жніўні далучыўся да «Спорт Рэсіфі».

У сваім першым матчы за зборную Бразіліі атрымаў чырвоную картку ў матчы супраць зборнай Францыі.

Дасягненні

Клубныя «Сан-Паўлу»: Чэмпіён Бразіліі (2): 2007, 2008

«Лацыа»: Уладальнік Кубка Італіі: 2013

«Ювентус»: Чэмпіён Італіі: 2016 Уладальнік Кубка Італіі: 2016

Міжнародныя Бразілія: Пераможца Кубка канфедэрацый: 2013 Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спорт Рэсіфі Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК Хэбэй Чайна Форчун Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Санту-Андрэ Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года