Дзмітрый Бяссмертны (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Актабэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 17 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2).

У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў галоўнай камандзе мінчан, нярэдка і ў стартавым складзе, дзе звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2017 ужо трывала замацаваўся як асноўны правы паўабаронца каманды, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2019 года перайшоў у барысаўскі БАТЭДмитрий Бессмертный стал игроком БАТЭ. Спачатку быў іграком ратацыі, прыцягваўся да дубля, а з кастрычніка 2019 года ў сувязі з траўмай Аляксея Рыаса замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з БАТЭДмитрий Бессмертный продлил контракт БАТЭ. У сезоне 2021 з’яўляўлся на полі нерэгулярна, а ў 2022 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам да канца 2023 годаБессмертный продлил контракт с БАТЭ.

У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 года пакінуў БАТЭ, а ў жніўні папоўніў склад казахстанскага «Актабэ».

Міжнародная кар’ера Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матча супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 16 лістапада 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:4), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Мінск 29 4 2015 Д1 Мінск 1 0 2016 Д1 Мінск 18 1 2017 Д1 Мінск 28 1 2018 Д1 Мінск 30 4 2019 Д1 БАТЭ 8 0 2020 Д1 БАТЭ 20 0 2021 Д1 БАТЭ 16 1 2022 Д1 БАТЭ 28 5 2023 (1) Д1 БАТЭ 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ