Атрэ́к (), Селяха, Суляха — рака ў Іране і Туркменістане, упадае ў Каспійскае мора.

Даўжыня ракі 669 км. Плошча горнай часткі басейна 27 300 км². Выток ракі знаходзіцца ў Туркмена-Харасанскіх гарах у раёне горада Заукафан. На тэрыторыі Ірана працякае ў вузкай даліне. Упадае ў заліў Гасан-Кулі ў паўднёвай частцы Каспійскага мора, утварае забалочаную дэльту. Вада ракі разбіраецца на арашэнне, у выніку чаго яна дасягае мора толькі ў час паводкі. Сярэдні расход вады каля горада Кізіл-Атрэк складае каля 9,2 м³/с.

Асноўны прыток — рака Сумбар (справа).

Крыніцы

Літаратура

АТРЕКЪ // Военная энциклопедия: [В 18 т.] / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: Т-во И. Д. Сытина, 1911—1915.

Спасылкі Географическая энциклопедия // Библиотека учебной и научной литературы Атрек // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001.

Катэгорыя:Рэкі Ірана Катэгорыя:Геаграфія Туркменістана Катэгорыя:Каспійскае мора Катэгорыя:Памежныя рэкі