Артур Пік (, нар. , , Эстонія) — эстонскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Одра» з Аполя і нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Клубная кар’ера Артур з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Меркуур-Юніёр» з роднага горада Тарту, але пазней трапіў у сістэму талінскай «Левадыі». У Мэйстрыліізе дэбютаваў у 2011 годзе ў складзе клуба «Тамека», дзе гуляў на правах арэнды. Улетку 2012 года вярнуўся з арэнды ў «Левадыю», дзе хутка замацаваўся ў аснове і двойчы выйграў чэмпіянат Эстоніі.

У лютым 2016 года стала вядома, што Пік запрошаны на прагляд у беларускі клуб БАТЭЗащитник эстонской «Левадии» Пикк пройдет просмотр в БАТЭ. Абаронца адпрацаваў разам з барысаўчанамі на зборы ў Турцыі, пасля чаго быў падпісаны кантрактАртур Пикк подписал контракт с БАТЭ. Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага левага абаронцы барысаўчан, але пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 згуляў за асноўную каманду толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У верасні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з БАТЭБАТЭ расторг контракт с Артуром Пикком.

У кастрычніку 2017 года стала вядома аб пераходзе Піка ў славацкі клуб «Ружамберак»Артур Пикк продолжил карьеру в Словакии. У ліпені 2018 года перабраўся ў склад дэбютанта польскай Экстраклясы — лягніцкай «Медзі», пасля вылету клуба з элітнага дывізіёна гуляў за «Медзь» у сезоне 2019/2020 у Першай лізе.

Другую палову 2020 года правёў у фінскім КуПС, у студзені 2021 года перайшоў у венгерскі «Дыёшдзьёр», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У ліпені 2021 года далучыўся да рыжскага РФШ, разам з якім стаў чэмпіёнам Латвіі.

У студзені 2022 года вярнуўся ў талінскую «Левадыю», а ў студзені 2023 года стаў іграком польскай «Одры» з Аполя.

Міжнародная кар’ера Пік прайшоў праз усе юнацкія зборныя сваёй краіны, у 2012 годзе прымаў удзел у хатнім юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (да 19 гадоў).

7 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі ў таварыскім матчы супраць Таджыкістана. 12 кастрычніка 2014 года ўдзельнічаў у хатнім адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Англіі (0:1), дзе ўвесь матч паспяхова стрымліваў нападніка англічан Уэйна Руні, але адразу пасля заканчэння матча аправіўся ў стан эстонскіх Узброеных Сіл, дзе праходзіў службуЭстонский призывник. Всё, что нужно знать об Артуре Пикке.

Дасягненні Чэмпіён Эстоніі (2): 2013, 2014 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі (3): 2012, 2015, 2022 Уладальнік Кубка Эстоніі: 2014 Уладальнік Суперкубка Эстоніі (3): 2013, 2015, 2022 Чэмпіён Беларусі: 2016 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2016 Чэмпіён Латвіі: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Эстоніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Эстоніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыя Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Тарту СК 10 Катэгорыя:Ігракі ФК Тамека Тарту Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыя II Талін Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Ружамберак Катэгорыя:Ігракі ФК Медзь Лягніца Катэгорыя:Ігракі ФК КуПС Катэгорыя:Ігракі ФК Дыёшдзьёр Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Ігракі ФК Одра Аполе