Іван Сапега (1486 — паміж 4 красавіка і 19 лістапада ) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Пісар гаспадарскі (1507—1516) і маршалак гаспадарскі (1515—1541); ваявода віцебскі (1520—1529) і ваявода падляшскі (1529—1541); староста драгічынскі (1529—1541, 1545—1546).
Біяграфія З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Багдана.
Браў удзел у пасольствах у Маскву (1508, 1531—1532, 1536) і Асманскую імперыю (1534).
Браў удзел у кампаніі 1514 года пад камандаваннем вялікага гетмана кн. Канстанціна Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў баі на Бярэзіне (27.8.1514) і ў бітве пад Оршай (1514).
На Попіс 1528 года ставіў 27 коней.Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года / А. Груша [і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 56.
У 1541 годзе пазбаўлены ўрадаў, пазней вярнуў Дарагічынскае староства.
У шлюбе з Ганнай з Сангушкаў меў сыноў Лукаша, Паўла, Міхаіла і Івана, дачку Соф’ю.
Літаратура
. С. 222—228.
Спасылкі
Іван Багданавіч Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Ваяводы падляшскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Старосты драгічынскія Катэгорыя:Пісары гаспадарскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія