Вадзяны́ арэ́х, або Рагу́льнік, Чылім (Trāpa) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства . Раней уваходзіў у склад сямейства вадзянаарэхавых, якому цяпер нададзены статус падсямейства. Больш за 10 відаў.
Арэал Пашыраны пераважна ў прэсных вадаёмах Еўропы, Азіі і Афрыкі. На Беларусі рэдка (у далінах Дняпра, Прыпяці, іх прытокаў і ў некаторых азёрах Паазер'я) трапляецца .
Расце ў стаячых водах азёр, старыц, рачных заток, утварае зараснікі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Асобныя месцазнаходжанні ахоўваюцца як помнікі прыроды.
Батанічнае апісанне Аднагадовыя травяністыя расліны з плаваючай на паверхні вады разеткай лісця і апушчаным у ваду сцяблом даўжынёй 60—120 см з відазмененым лінейным перыстарассечаным падводным лісцем. Надводнае лісце скурыстае, з рамбічнай няроўназубчастай пласцінкай. Кветкі дробныя, адзіночныя, у пазухах лісця, белыя. Плод — бурая арэхападобная касцянка з 2—4 рогападобнымі выступамі.
Выкарыстанне Лекавыя і дэкаратыўныя (прыдатныя для аквакультуры), у некаторых краінах (Кітаі, Японіі, Індыі і інш.) культывуюцца як каштоўныя харчовыя (плады ядомыя, багатыя крухмалам, бялком, цукрам, алеем) і кармавыя (у лісці шмат бялку і інш.) расліны.
Батанічная класіфікацыя
Віды Паводле звестак The Plant List на 2013 год, у склад роду ўключаны:
Статус некаторых відаў, нядаўна апісаных на Далёкім Усходзе Расіі, застаецца нявысветленым: Е. Н. Берестенко Fl. Ross. Dal'nego Vostoka 451 2006
Літаратура Вадзяны арэх.
Спасылкі
Катэгорыя:Плакуновыя