Сяргей Шапавал (нар. , Ворзэль, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Ворзелі (Кіеўская вобласць), дзе і пачаў займацца футболам у трэнера Валянціна Пятровіча Лысова. У ДЮФЛ гуляў у камандах кіеўскіх школ «Лакаматыў», «Атрадны» і «Змена-Абалонь». З 2007 года гуляў у Другой лізе за «Нафком» (Бравары), а затым у Першай за «Ніву» (Цярнопаль), «Фенікс-Ільічовец» (Калініна), «Львоў».
«Ціраспаль» У 2011 годзе перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна чэмпіянату Польшчы «Палонія» (Лешна). У перыяд з 2012 па 2015 год гуляў у Малдове за клуб «Ціраспаль». У Нацыянальнай Дывізіі дэбютаваў 10 сакавіка 2012 года ў матчы 19 тура «Ціраспаль» — «Кастулень» (3:1), замяніўшы ў канцы матча Віктара Булата. У складзе прыднястроўскіх «гараджан» за 3,5 года адыграў 86 матчаў у чэмпіянатах Малдовы і 4 у еўракубках. Станавіўся ўладальнікам Кубка Малдовы (2012/13) і срэбраным прызёрам чэмпіянату Малдовы (2013/14). Улетку 2015 года, знаходзячыся ў адпачынку, ад капітана каманды даведаўся пра расфарміраванне ціраспальскага клуба.
«Чарнаморац» 11 ліпеня 2015 года Шапавал падпісаў двухгадовы кантракт з адэскім «Чарнаморцам». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у матчы першага тура чэмпіянату 2015/16 супраць данецкага «Алімпіка». 7 снежня 2015 года было афіцыйна паведамлена аб скасаванні кантракта паміж Сяргеем і «Чарнаморцам» па ўзаемнай згодзе. Усяго за «маракоў» правёў 7 сустрэч у чэмпіянаце, 2 гульні ў Кубку Украіны і 1 паядынак у моладзевым першынстве.
«Тарпеда-БелАЗ» У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у сакавіку падпісаў кантрактУкраинский хавбек Сергей Шаповал подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ". football.by.. У складзе жодзінцаў стаў асноўным апорным паўабаронцам, заставаўся ім і ў сезоне 2017. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Сергей Шаповал покинул "Торпедо-БелАЗ". football.by..
«Гомель» Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Гомеля»Экс-жодинец Шаповал пополнил ряды "Гомеля". football.by.. У першым жа матчы за новую каманду 21 ліпеня адзначыўся дублем у браму магілёўскага «Дняпра» (выніковы лік 2:0). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў гомельскую каманду па заканчэнні кантрактаБатищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель". football.by..
«Лі Ман» У студзені 2019 года перайшоў у ганконгскі клуб «Лі Ман»Экс-полузащитник "Гомеля" и "Торпедо-БелАЗ" продолжит карьеру в Гонконге. football.by..
«Дынама» Брэст У ліпені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»Юдчиц и Шаповал перешли в брестское «Динамо». by.tribuna.com.
Апошнія гады У студзені 2022 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Пэрэмога» з Другой лігі УкраіныБывший полузащитник брестского "Динамо" перешел в украинский клуб. football.by., аднак у сакавіку, так і не згуляўшы за каманду, перабраўся ў польскі «Нараў». У маі 2022 годзе апынуўся ў клубе «Дальвік/Рэйнір» з чацвёртага дывізіёна Ісландыі, дзе гуляў да канца 2022 года.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Малдовы: 2013/14 Уладальнік Кубка Малдовы: 2013 Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 Уладальнік Кубка лігі Ганконга: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Нафком Бравары Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Фенікс-Ільічовец Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Польшчы Катэгорыя:Ігракі ФК Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Лі Ман Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Пэрэмога Дніпро Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Ісландыі