Гайна́ўка () — вясковая гміна ў Польшчы, уваходзіць у склад Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба размешчана ў Гайнаўцы. Плошча гміны складае 293,15 км². Станам на 2014 год у гміне Гайнаўка пражывалі 3942 чалавекі, шчыльнасць — 13,45 чал./км².

Этнічны склад Па дадзеных , Гміна Гайнаўка — адна з гмін, дзе палякі складаюць менш за палову насельніцтва. Да палякаў аднеслі сябе 34,29% насельніцтва. У той жа час да беларускай нацыянальнасці залічылі сябе 65,47% насельніцтва гміны.

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Гміны Гайнаўскага павета