Андрэй Станіслаў Сапега () — вялікалітоўскі ўраднік. Староста ўсвяцкі (1612—1623), рыжскі (1620—1646) і ваўкавыскі (з 1645). Кашталян троцкі (1641—1644) і віленскі (з 1644). Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ.

Біяграфія З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс». Сын Яна Пятра і Соф’і Вейгэр. Меў братоў Яна Юзафа і Паўла Яна.

Удзельнік Хоцінскай бітве (1621). Цягам 1622—1628 гадоў удзельнічаў у ваенных дзеяннях са Швецыяй. У 1633 годзе далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў яго выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.

Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запознена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбунала.

Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622), з якой меў сына Лявона Казіміра і дачку Ізабелу Кацярыну.

Пахаваны ў касцёле бернардзінцаў у Гродна S. 55..

Крыніцы

Літаратура

С.222-228

Андрэй Станіслаў Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты ўсвяцкія Катэгорыя:Старосты рыжскія