Браняно́сны крэ́йсер — клас крэйсераў, які існаваў у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў. З'яўляліся другім па сіле класам ваенных караблёў вядучых флатоў пасля браняносцаў. Найбольш характэрнай рысай броненосных крэйсераў быў бранявой пояс па ватэрлініі. thumb|350px|Грэчаскі «Авероф» — адзіны браняносны крэйсер, які захаваўся да нашых дзён. Як правіла, яны саступалі браняносцам у агнявой моцы і абароненасці, але пераўзыходзілі ў хуткасці і далёкасці плавання Броненосный крейсер // Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.. На караблі гэтага класа ўскладаліся задачы барацьбы на камунікацыях, вядзення эскадранай разведкі, а на апошнім этапе развіцця яны яшчэ павінны былі складаць хуткаходнае крыло галоўных сіл флота. Развіццё браняносных крэйсераў спынілася перад Першай сусветнай вайной ў сувязі з радыкальнымі зменамі ў ваенна-марской тэхніцы. Іх роля перайшла да лінейных і цяжкіх крэйсераў.

Гл. таксама Лінкар Лінейны крэйсер Цяжкі крэйсер Лёгкі крэйсер Бранепалубны крэйсер Крэйсер-скаўт

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў Б