Парытэ́т коштаў () — адносіны цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю і сродкаў вытворчасці (паслугі) вытворча-тэхнічнага прызначэння для сельскай гаспадаркі, пры якіх пакупніцкая здольнасць вытворцаў сельскагаспадарчых тавараў і пакупніцкая здольнасць вытворцаў сродкаў вытворчасці (паслуг) вытворча-тэхнічнага прызначэння для сельскай гаспадаркі захоўваюцца на ўзроўні іх пакупніцкай здольнасці базавага перыяду.
Парушэнне парытэту цэн — змяненне больш чым на 15 працэнтаў суадносіны цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю і сродкі вытворчасці (паслугі) вытворча-тэхнічнага прызначэння для сельскай гаспадаркі ў параўнанні з суадносінамі адпаведных цэн базавага перыяду.
Спасылкі Parity Price — Investopedia
Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны