Но́вы Двор (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Навадворскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўдзень ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць М. Служкі. У 1590—1600 гадах сяло, цэнтр маёнтка, пушча, панскі двор, 2 дымы, вадзяны млын, 10 сямей баярскіх. У 1667 годзе 41 дым, уласнасць А. Белазораўны — Р. Служчынай. У 1720 годзе ўласнасць І. Храптовіча. У 1772 годзе мястэчка і вёска, уласнасць І. Прушынскага. У 1791 годзе вёска, цэнтр маёнтка Менскай парафіі, уласнасць Прушынскіх.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе сяло ў Мінскім павеце Мінскай губерні на «вялікай ігуменскай дарозе», ёсць касцёл Міхала Архангела, вадзяны млын, сукнавальня, уласнасць С. Прушынскага. У 1815 годзе вёска ва ўласнасці Ф. Грушвіцкай, маёнтак ва ўладанні А. Пратасевіч.
У 1890 годзе адкрытая школа граматы, у якой вучыліся 8 хлопчыкаў. У 1897 годзе вёска, карчма і маёнтак у Сеніцкай воласці Мінскага павета. У 1917 годзе дзейнічала народнае вучылішча.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Навадворскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. У 1930-я гады створаны калгас «Чырвоны кааператар», працавала кузня, сталярная майстэрня. У час палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў рэпрэсаваныя прынамсі 2 жыхарыАхвяры палітычных рэпрэсій // С. 121.
18 студзеня 1931 года перададзена ў падпарадкаванне Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, у баях загінуў прынамсі 51 жыхар.
З 16 ліпеня 1954 года ў Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года цэнтр Навадворскага сельсавета. У 1997 годзе цэнтр саўгаса «Світанне».
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1772 — 27 двароў, 131 жыхар 1800 — 42 двары, 243 жыхары XIX стагоддзе: 1897 — 47 двароў, 330 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 59 жыхароў XX стагоддзе: 1917 — 46 двароў, 292 жыхары; маёнтак — 1 двор, 50 жыхароў 1941 — 39 двароў, 150 жыхароў 1997 — 317 гаспадарак, 1164 жыхары XXI стагоддзе: 2010 — 1133 жыхары
Адукацыя Дзейнічае Навадворская сярэдняя школа.
Славутасці
Сядзіба Бунге ХІХ ст. Цяпер у будынку праваслаўны храм у імя Святога архангела Міхаіла Брама сядзібы Бунге Брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1920 годзе Могілкі. Могілкі месцяцца каля Новага Двара і скасаванай у 2020 годзе вёскі Шабаны. Плошча 1,3 га, абмежавана-дзеючыя могілкіКладбище д. Новый Двор в Минской области // Городская ритуальная служба. Некаторыя некрапалісты лічаць, што тут маглі хаваць яшчэ ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў пры Міхайлаўскай царквеКладбище в деревне Новый Двор Минского района // Могілкі Беларусі ў ЖЖ. Пахаванні ажыццяўляліся на працягу ўсяго ХХ стагоддзя і працягваюцца ў 2021 годзеМогілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага. Распаўсюджаны прозвішчы Шабан і Герасімовіч
Адметнасці могілак: рэшткі Міхайлаўскай царквы, знішчанай савецкімі ўладам, і крыж, усталяваны школьным настаўнікам Мікалаем Камінскім у 1991 годзе ў памяць аб гэтай царкве рэшткі фамільнага склепа сям’і Бунге магіла Якава Славука (1903), на якой помнік усталяваны сям’ёй Бунге. Усталяванне помніка гаспадарамі свайму служачаму ёсць рэдкай з’явай для беларускіх могілак магіла франтавіка Другой сусветнай вайны Цімафея Сухочава (1919—1948)
Спіс вуліц Кар’ер 1 вуліца Кар’ер вуліца Лясная вуліца Маладзёжная вуліца Маладзёжны завулак Новая вуліца Палявая вуліца Паркавая вуліца Раждзественская вуліца Рачная вуліца Успенская вуліца Цэнтральная вуліца Шчаслівая вуліца
Вядомыя асобы
Аляксандр Прушынскі (Алесь Гарун; 1887—1920) — беларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, пісьменнік.
Літаратура Новы Двор // С. 434—435
Спасылкі
Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі