Свята-Мікалаеўская царква — былы праваслаўны храм у в. Данілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Гісторыя Царква знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1926 г. з дрэва. 19 сакавіка 2006 г. царква згарэла, на яе месцы пабудаваны новы цагляны храм.

Архітэктура Вырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Кананічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць званіца-прытвор, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над цэнтральным зрубам узведзены магутны васьмігранны шатровы барабан, завершаны, як і шацёр двух'яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Інтэр'ер У інтэр'еры Абразы 19 ст. «Благавешчанне», «Каранаванне Марыі», «Маці Божая Траяручыца», «Спас Вялікі Архірэй», «Спас», «Святы Мікалай» і «Цуд Георгія аб змеі» (дошка, алей).

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Царква і праваслаўны прыход Свяціцеля Мікалая на сайце Radzima.net

Катэгорыя:Данілавічы (Веткаўскі раён) Катэгорыя:Гісторыя Веткаўскага раёна Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Веткаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Гомельскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:1926 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 2006 годзе Катэгорыя:Згарэлыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі