Гематоракс ( — кроў і — грудзі) — збіранне вялікай колькасці крыві ў плеўральнай поласці. Найчасцей бывае ад унутранага крывацёку пры траўмах грудзей, пасля аперацый на грудной поласці, іншы раз пры злаякасных пухлінах органаў дыхання і інш. Можа спалучацца з пнеўматораксам. Клініка залежыць ад колькасці крыві: пры нязначнай колькасці праяўленні гематоракса адсутнічаюць ці ўзнікае слабы боль у грудзях, кашаль. Пры павелічэнні гематоракса бывае страта крыві, сцісканне лёгкага і зрушэнне органаў міжсцення. Лячэнне сімптаматычна-медыкаментознае, у цяжкіх выпадках хірургічнае.
Літаратура
Катэгорыя:Пульманалогія