MSQRD, цалкам Masquerade (з англ. «Маскарад») — мабільная праграма для дадання эфектаў у відэа і фота-сэлфі, распрацаваная беларускай кампаніяй Masquerade TechnologiesMasks And More With MSQRD’s Selfie App February 11, 2016. У сакавіку 2016 года стартап быў куплены кампаніяй Facebook, яго заснавальнікі Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацепякін пераехалі ў Лондан для далейшай працы над прадуктам. Функцыянал MSQRD быў даданы ў Facebook і Instagram, у 2020 годзе мабільная праграма знікла з App Store і Google Play.
Функцыянальнасць Карыстальнік можа прывязаць фатаграфію і затым змяніць яе выгляд і падзяліцца з сябрамі на Facebook або Instagram. Карыстальнік таксама можа выбраць маску-фільтр ці эфект, які ляжыць у бібліятэцыKim Kardashian, Kanye West and Kylie Jenner are transformed into animals and other celebrities using the animation app loved by Cara Delevingne 11 February 2016. Праграма выкарыстоўвае 3D тэхналогіі візуалізацыі для масакTECH TALK: App of the Week MSQRD turns you into a Joker 6, March 2016..
Карыстальнікі могуць рабіць уласныя маскі ў Masquerade Editor. Прылада спрашчае працэс праектавання і выкарыстання такіх фільтраў. Любы графічны дызайнер можа лёгка выкарыстоўваць гэтую прыладу для рэдагавання фільтра ў рэальным часе. Захаваныя фільтры можна змясціць у публічны каталогMasquerade Products .
Катэгорыя:Facebook Катэгорыя:Прыкладное праграмнае забеспячэнне