Іван Васілевіч Карасёў (, с. Новы Ропск, Бранская губерня — , ) — беларускі савецкі мастак-пейзажыст.

Біяграфія У 1933 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе.

Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1947 года.

З 1933 па 1945 працаваў мастаком-сцэнографам у тэатрах Магілёва, Гомеля, Ташкента і Бранска.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны займаўся пейзажным жывапісам. У Саюз мастакоў ўступіў у 1961 годзе, ва ўзросце 51 год.

Незадоўга да смерці падараваў Бранскаму мастацкаму музею 60 сваіх твораўАляксандр Грышкевіч. Жывы часопіс.. Таксама творы Івана Карасёва знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі і прыватных зборах.

Выстаўкі 22 верасня 2010 года ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася выстаўка жывапісу Івана Карасёва, прымеркаваная да 100-годдзя з яго дня нараджэння. У экспазіцыю увайшлі 38 пейзажаў розных лет.

Спасылкі Минский Дворец искусств представил выставку пейзажа Ивана Карасёва — к 100-летию со дня рождения мастера. Аляксандр Грышкевіч. Жывы часопіс.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клімаўскім раёне