І́ван О́льбрахт (; сапраўднае імя — Ка́міл Зе́ман, ; 6 студзеня 1882, Семілі, Багемія, Аўстра-Венгрыя — 20 снежня 1952, Прага, Чэхаславацкая Рэспубліка) — чэшскі пісьменнік. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (з 1946).

Вучыўся ў Берлінскім і Карлавым універсітэтах. У Другую сусветную вайну ўдзельнік руху Супраціўлення.

Творчасць Сваёй творчасцю развіваў традыцыі крытычнага рэалізму. Першы зборнік апавяданняў «Пра злых адзіночак» (1913). Аўтар псіхалічных раманаў «Самы цёмны астрог» (1916), «Дзіўнае сяброўства акцёра Есенія» (1919). Вынік наведвання ў 1920 годзе Расіі — зборнік рэпартажаў «Замалёўкі сучаснай Расіі» (1920—1921). Вядомасць прынёс раман «Ганна- пралетарка» (1928) пра рэвалюцыйныя падзеі ў Чэхаславакіі. Галоўным прынцыпам новай эпікі лічыў міф: раман «Мікола Шугай, разбойнік» (1933, экранізацыя 1947), зборнік апавяданняў «Яўрэйскае мястэчка ў даліне» (1937).

Пераклады На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Ю. Лявонны.

Літаратура Ольбрахт, Іван. Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Перакладчыкі на чэшскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Народныя артысты Чэхаславакіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Чэхіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Чэхіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Чэхаславакіі Катэгорыя:Камуністы Чэхіі і Славакіі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты