Ма́рцін Ханс Кры́сціян Кну́дсен (, , Хасмарк, востраў Фюн — ) — дацкі фізік і акіянограф, член (1909) і сакратар (1917-46) Дацкай АН. Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1906), прафесар там жа (1912-41; у 1927—1928 — рэктар). Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага савета па вывучэнні мораў (1899). Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі фізічнай акіянаграфіі (1930-36). Кнудсену належаць працы па кінетычнай тэорыі газаў.
Вынайшаў батометр, аўтаматычную піпетку для вызначэння салёнасці вады і іншыя прыборы. Усталяваў сталасць суадносін кампанентаў салёнага складу, распрацаваў спосаб вызначэння колькасці хлору ў марской вадзе і разліку яе салёнасці па ўтрыманні ў ёй хлору.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1871 годзе Катэгорыя:Фізікі Даніі Катэгорыя:Члены Гётынгенскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Акадэміі навук ГДР Катэгорыя:Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Капенгагенскага ўніверсітэта