І́ржы Трнка (; , Пльзень, Чэхія — ) — чэшскі рэжысёр-мультыплікатар, мастак. Народны артыст Чэхіі (1963). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1954), прэміі міру ЧССР (1958), прэміі Х. К. Андэрсена (1968).

Творчую дзейнасць пачаў у 1928 годзе ў пльзенскім тэатры лялек Ё. Скупы, у якога вучыўся маляванню . Вучыўся ў Інстытуце прыкладных мастацтваў . У 1941—1945 гадах мастак у Нацыянальным тэатры ў Празе.

Творчасць Заснавальнік нацыянальнай школы лялечнай мультыплікацыі, дзіцячай мастацкай кінематаграфіі. Сярод фільмаў: «Жывёлы і разбойнікі» (; 1946, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, Францыя), «Шпалічак» (; 1947, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі, Італія), «Салавей імператара» паводле Х. К. Андэрсена (; 1948), «Прынц Баяя» паводле Б. Немцавай (; 1950, прызы міжнародных кінафестываляў Карлавых Варах, Чэхія; Лакарна, Швейцарыя), «Старадаўнія чэшскія сказанні» паводле А. Ірасека (; 1953, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі), «Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я. Гашака (; 1955), «Сон у летнюю ноч» паводле У. Шэкспіра (; 1959, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі), «Страсць» (; 1961, галоўны прыз , Германія), «Кібернетычная бабуля» (; 1962) і інш. Ілюстраваў кнігі для дзяцей.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Чэхаславакіі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Чэхіі Катэгорыя:Кінарэжысёры Чэхіі Катэгорыя:Графікі Чэхіі Катэгорыя:Мультыплікатары Чэхіі Катэгорыя:Мультыплікатары XX стагоддзя Катэгорыя:Рэжысёры мультыплікацыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Х. К. Андэрсена Катэгорыя:Пахаваныя на Цэнтральных могілках Пльзеня