Святлана Велмар-Янкавіч (, 1 лютага 1933, Бялград, Каралеўства Югаславія — 9 красавіка 2014, , Рэспубліка Сербія) — сербская пісьменніца.
Біяграфія З сям'і інтэлектуалаў. Бацька, пісьменнік Уладзімір Велмар-Янкавіч, член урада нацыянальнага выратавання пры нямецкай вайсковай адміністрацыі ў Сербіі (намеснік міністра культуры і рэлігіі), пакінуў краіну ў верасні 1944, жыў у Італіі і Іспаніі, загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Скончыла жаночую гімназію ў Бялградзе. На другім курсе ўніверсітэта занялася журналістыкай. З 1959 працавала ў выдавецтве Асвета. З 1989 займалася вылучна літаратурнай працай.
Выбраныя творы
Раманы Шнар/ Ožiljak (1956) Цямніца/ Lagum (1990, тэлефільм 1998) Бязодня/ Bezdno (1995) Нігдэя/ Nigdina (2000) Prozraci, аўтабіяграфічны раман (2003) Vostanije (2004)
Апавяданні Дорчал/ Dorcol (1981) Vracar (1994) Glasovi (1997)
П'есы Князь Міхайла/ Knez Mihailo (1994, тэлефільм 1998) Жезл/ Žezlo (2001)
Эсэ Savremenici (1968) Ukletnici (1993) Izabranici (2005)
Прызнанне Прэміі Верба Андрыча, Машы Сялімавіча, прэмія Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі за самую папулярную кнігу года (1992), прэмія часопіса НІН за лепшы раман года (1995) і інш. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2009).
Проза перакладзена на многія мовы, улучаючы карэйскую.
Спасылкі Біяграфія на сайце Сербскай акадэміі навук і мастацтваў На сайце IMDB Некралог у газеце Палітыка
Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі