Бе́ла І́леш (, г. , Славакія — , , Венгрыя) — венгерскі пісьменнік.
Біяграфія Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт. Удзельнік рэвалюцыі 1919 года ў Венгрыі потым у эміграцыі. З 1921 года ў Аўстрыі, Чэхаславакіі, у 1923—1945 гг. у СССР. У Другую сусветную вайну служыў у Чырвонай Арміі.
Творчасць Аўтар раманаў «Нататкі доктара Пала Утрыуша» (1917), «Ціса гарыць» (на рускай мове 1929—1933, венгерскай — 1957), «Вяртанне радзімы» (кнігі 1—З, 1952—1954), трылогіі «Карпацкая рапсодыя» (на рускай мове 1941, венгерскай — 1945), аповесцей, апавяданняў. Галоўныя тэмы твораў — рэвалюцыйны рух венгерскіх рабочых, сацыяльнае абуджэнне сялянства, падзеі Другой сусветнай вайны, лёс венгерскай эміграцыі.
Пераклады Тыса гарыць: Раман. Кн. 1—3. Мн., 1932—34; Вецер з усходу : Урывак з рамана / Бела Ілеш; Пер. С. Шаціла. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930. — 42, с.
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты Венгрыі