Маціца сербская ( — «сербская (пчала) матка») — найстарэйшае сербскае літаратурна-навуковае і культурна-асветніцкае таварыства.
Як нефармальная арганізацыя, заснавана 16 лютага 1826 года ў горадзе Пешт; у 1837 годзе атрымала афіцыйны дазвол на дзейнасць; у 1864 годзе перанесена ў Нові-Сад. Папярэднікам стварэння арганізацыі было выданне складанкі «Сербске летописи», створанай к канцы 1824 года. Па прыкладзе Маціцы сербскай быў створаны шэраг іншых грамадскіх культурна-асветніцкіх славянскіх арганізацый на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі. Яна згуляла значную ролю ў абуджэнні сербскай нацыянальнай самасвядомасці і выпрацаванні літаратурнай сербскай мовы. Была адным з ініцыятараў Нові-Садскага дагавора (1954 год) пра адзінства сербскахарвацкай мовы.
Спасылкі Вэб-сайт Маціцы сербскай Вэб-сайт бібіяотэкі Маціцы сербскай Англамоўная версія Вэб-сайта бібліятэкі Маціцы сербскай
Катэгорыя:Сербская мова Катэгорыя:Культура Сербіі