Бра́ндберг () — найвышэйшая гара Намібіі. Вяршыня дасягае 2606 м над ўзроўнем акіяну.
Уяўляе купалападобны гранітны масіў вулканічнага паходжання, які ўзнік каля 120 млн гадоў таму. Кальцыты на схілах утрымоўваюць магнетыты. Падчас заходу сонца гранітныя слюды выдатна адлюстроўваюць чырвонае святло, з-за чаго падаецца, быццам бы гара палае. Лічыцца, што менавіта з-за гэтага набыла сваю назву (ад — "вогненная гара").
У 1955 г. на схілах Брандберга былі знойдзены петрогліфы, застаўленныя каля 4000 - 2000 гадоў таму. Усяго налічваецца 50 000 наскальных малюнкаў.
Спасылкі Brandberg Intrusion, Namibia The Brandberg Massif Brandberg and the White Lady
Катэгорыя:Горы Намібіі