Бітва на Хлебным полі ( ) — бітва паміж венгерскімі і турэцкімі войскамі, якая адбылася 13 кастрычніка 1479 года ў Трансільваніі, на Хлебным полі на беразе ракі Мурэш паміж гарадамі Арашціе і Себеш.

На чале венгерскага войска стаялі Пал Кініжы, Іштван Батары, Вук Бранкавіч і Басараб III Стары. Турэцкімі войскамі камандавалі Алі Кодша і Басараба Цэпелюш.

9 кастрычніка турэцкая армія ўвайшла на тэрыторыю Трансільваніі ля мястэчка Кальнік разрабавала некалькі вёсак і мястэчак і ўзяла ў палон шмат мясцовых жыхароў.

13 кастрычніка 1479 года на Хлебным полі пачалася асноўная бітва. Турэцкія войскі налічвалі больш за 20 тысяч чалавек. Венгерскае войска складалася з 12 — 15 тысяч чалавек.

Вынікам бітвы стала перамога венграў, якія разграмілі турэцкую армію. Рэшткі турак беглі ў горы, дзе большасць з іх былі забіты мясцовым насельніцтвам. Страты венгерскага войскі склалі каля 3000 чалавек.

Гл. таксама Асманска-венгерскія войны

Літаратура Csorba Csaba — Estók János — Salamon Konrád: Magyarország Képes Története, Magyar Könyvklub, Budapest 1998. ISBN 963-548-961-7 Markó László: A Magyar Állam Főméltóságai Szent Istvántól napjainkig életrajzi lexikon, Magyar Könyvklub, Budapest 2000. ISBN 963-547-085-1

Катэгорыя:1479 Катэгорыя:Падзеі 13 кастрычніка Хлебнае поле Хлебнае поле