Карла II Ганзага-Невер, ці Шарль II дэ Невер (, ; , Францыя — , Каўрыяна, герцагства Мантуя) — герцаг Невер, герцаг Рэтэль, герцаг Маен, герцаг д'Эгіён з роду Ганзага-Невер.
Біяграфія Карла II Ганзага-Невер нарадзіўся 22 кастрычніка 1609 года. Ён быў малодшым сынам Карла I Ганзага-Невер, герцага Невера, герцага Рэтэля, прынца Арша і Кацярыны Латарынгскай, дачкі Шарля Латарынгскага, герцага Маена.
У 1621 годзе пасля смерці дзядзькі Анры Латарынгскага, Карла II Ганзага-Невер атрымаў у спадчыну тытул герцага Маена і герцага д'Эгільёна, а таксама маркіза дэ Вілара і графа Мэна. Яго старэйшы брат, Франсуа Ганзага-Невер памёр у 1622 годзе ва ўзросце 16 гадоў, і Карла II Ганзага-Невер стаў спадчыннікам герцагстваў Невер і Рэтэль і княства Арш.
У 1627 годзе яго бацька стаў спадчыннікам Вінчэнца II Ганзага, апошняга герцага Мантуі, які належаў да прамой галіны роду Ганзага. Ён ажаніў свайго сына ў Мантуі 25 снежня 1627 года з Марыяй Ганзага, дачкой памерлага герцага Франчэска IV Ганзага.
Нявеста прынесла ў якасці пасагу герцагства Манферата, і ўмацавала правы свёкра на прастол герцагства Мантуі. Аднак Чэзарэ II Ганзага дзі Гвастала, абапіраючыся на падтрымку Іспаніі і Свяшчэннай Рымскай імперыі, развязаў вайну, вядомую пад назвай вайны за мантуанскую спадчыну, якая доўжылася з 1628 па 1631 год.
Карла II Ганзага-Невер памёр 14 жніўня 1631 года ў , у якім ён праходзіў лячэнне, пакінуўшы на апецы жонкі двух непаўналетніх дзяцей. Яго адзіны сын Карла III Ганзага стаў дзявятым герцагам Мантуі пад імем Карла II, пасля смерці дзеда, Карла I Ганзага-Невера, у 1637 годзе. Да яго паўналецця рэгентам пры ім была яго маці Марыя Ганзага.
Карла II Ганзага-Невер быў пахаваны ў царкве Санта-Марыя-дэле-Грацые, на ўскраіне Мантуі.Santuario Beata Vergine Maria delle Grazie — Grazie di Curtatone (Mantova)
Сям'я У сям'і Карла II Ганзага-Невер і Марыі Ганзага нарадзіліся трое дзяцей.Генеалагічнае дрэва роду Ганзага Марыя Ганзага-Невер; Элеанора Ганзага-Невер (1630—1686), выйшла замуж за Фердынанда III, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі; Карла III Ганзага-Невер (1629—1665), герцаг Мантуі і Манферата.
Спасылкі
Sardimpex.com : Gonzaga — Marchesi e Duchi sovrani di Mantova Genealogy.euweb.cz : Gonzaga family Siefar : Catherine de Lorraine-Mayenne et ses enfants par Hilarion de Coste
Катэгорыя:Ганзага Катэгорыя:Герцагі рэтэльскія