Наргіз Факхры (; нар. , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская мадэль і актрыса. Удзельнічала ў шоу «Топ-мадэль па-амерыканску», яе акцёрскі дэбют адбыўся ў 2011 годзе ў балівудскім фільме Rockstar.
Біяграфія
Наргіз нарадзілася ў нью-ёркскім раёне Куінз. Яе маці чэшскага паходжання, а бацька — пакістанскага. Бацькі развяліся, калі ёй было шэсць гадоў.
Кар'ера
Факхры дэбютавала ў балівудскім фільме 2011 года — Rockstar.
У 2013 годзе яна з'явілася ў ролі брытанскага ваеннага карэспандэнта ў палітычным трылеры Madras Cafe.
У 2015 з'явілася ў амерыканскім камедыйным фільме з элементамі баевіка — «Шпіён».
Спасылкі