І́ван Бе́ла (; , Брэзна) — палкоўнік славацкай арміі, больш вядомы як першы славацкі касманаўт.
Біяграфія Нарадзіўся ў Долнай Легаце пад Брэзнай. У 1979—1983 гадах навучаўся ў Ваеннай гімназіі ў Банскай Быстрыцы, пасля працягнуў навучанне ў Найвышэйшай ваеннай лётнай школе ў Кошыцах (1983—1987).
Пілотам працаваў з 1983 года, пазней служыў пілотам тактычных знішчальнікаў. Лётаў на самалётах МіГ-21 і Су-22. 23 сакавіка 1998 накіраваўся ў расійскае Зорнае мястэчка, дзе пачаў падрыхтоўку да касмічнага палёту. У жніўні 1998 быў абраны ў склад асноўнага экіпажу расійска-французска-славацкай экспедыцыі на «Мір», якая стартавала 20 лютага 1999.
Ад 2012 года з'яўляецца афіцыйным патронам Парку цёмнага неба Поланіныhttp://poloniny.svetelneznecistenie.sk/park-tmavej-oblohy/ .
Узнагароды Ваенны ордэн Людавіта Штура I ступені (1999) У 2001 годзе ў яго гонар названая малая планета (22901) Іванбела.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэзне Катэгорыя:Славацкія касманаўты Катэгорыя:Касманаўты Славакіі Катэгорыя:Ваенныя аташэ Славакіі