Нові-Садскі ўніверсітэт () — сербскі ўніверсітэт у г. Нові-Сад, другі па велічыні ў краіне. Заснаваны ў 1960 годзе.
Складаецца з 14 факультэтаў, з якіх Тэхнічны факультэт імя Міхайла Пупіна знаходзіцца ў горадзе Зрэнянін (утвораны ў 1986 годзе на аснове створанага ў 1974 годзе Тэхніка-педагагічнага вучылішча), Педагагічны факультэт — у горадзе Сомбар, Эканамічны і Будаўнічы факультэты, а таксама Настаўніцкі факультэт з выкладаннем на венгерскай мове — у горадзе Субаціца, астатнія ўласна ў горадзе Нові-Сад.
У склад універсітэта таксама ўваходзіць Акадэмія мастацтваў.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Універсітэта г. Нові-Сад
Катэгорыя:Нові-Сад Катэгорыя:Універсітэты Сербіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе