Клаўдзіа Мантэвердзі, старое напісанне Клаўдзіо МантэвердзіНапісанне імя і прозвішча Клаўдзіо Мантэвердзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.89. (, , — ) — вялікі італьянскі кампазітар, быў адной з выбітных постацей у развіцці і ўдасканальванні ранняй музыкі барока. Працаваў з рознымі інструментамі, як клавішнымі, так і струннымі.
Каля 1590 ці 1591 г. ён пераехаў у Мантую і ў 1601 годзе стаў прыдворным капельмайстрам князя Вінчэнца Ганзага. Неўзабаве ён пачаў будаваць сваю бліскучую рэпутацыю ў кожным тыпе музыкі, якой ён надзяляў сваю ўвагу: драматычны мадрыгал, аркестровая музыка, балетная музыка, дыялогі, скерца музікалі, інтэрмедыі, музыка для турніраў, а таксама духоўныя кампазіцыі, сярод якіх музыка для імшы.
Калі Мантэвердзі стаў капельмайстрам сабора Св. Марка ў Венецыі ў 1613, яго імя і творы былі ўжо вядомымі ў Еўропе. Музыкі прыязджалі з Англіі, Германіі і Скандынавіі, каб у яго вучыцца. Выдаўцы паўночных гарадоў, якія супернічалі з венецыянскімі, выдавалі ўсё новыя выданні яго твораў. Ён выконваў мноства абавязкаў у саборы Св. Марка на працягу 30 год, акрамя таго, ён займаўся сваім хорам, займаў пасаду дзяржаўнага кампазітара, які ствараў музыку для асобных дзяржаўных святаў. Але, нягледзячы на гэта, ён захоўваў цікавасць да свецкай і драматычнай музыкі. Фаміліі патрыцыяў даручалі яму выконваць імпрэзы ў сваіх вялікіх палацах; касцёлы, брацтвы і рэлігійныя установы прасілі яго дапамогі, як кампазітара і дырыжора, для сваіх штогадовых урачыстасцей. Незалежна ад выпадку: ці то заказ дожа, ці міністраў, ці то творы ў гонар князя Фларэнцыі, шлюб, каранацыя, дзяржаўны візіт — Мантэвердзі ахвотна ствараў музыку, як невялічкія камерныя працы, так і вялікія творы для некалькіх аркестраў.
Апошнія гады Мантэвердзі ў Венецыі сведчаць аб працягу поспехаў у вобласці оперы, якая цяпер пераўтвараецца з мастацтва, якое знаходзіцца пад прыватным патранажам, у вялікія публічныя імпрэзы. Паколькі Мантэвердзі распрацоўваў складаныя і жывапісныя сцэнічныя эфекты, складанасць якіх узрастала, оперныя аркестры скарачаюцца ў сваёй колькасці і ў колькасці інструментаў. Такія змены стваралі некаторыя праблемы для кампазітараў, бо пагражалі моцы іх музычных твораў.
Шэдэўры Мантэвердзі займаюць выбітнае месца ў гісторыі музыкі на мяжы эпох Адраджэння і барока.
Літаратура
Bukofzer M. Music in the Baroque era. New York, 1947. Schrade L. Monteverdi, creator of modern music. London, 1950. Бронфин Е. Клаудио Монтеверди. — Л., Музыка, 1970. Конен В. Д. Монтеверди. Москва, 1971. Arnold D. Monteverdi. London, 1975. The letters of Claudio Monteverdi, ed. by D. Stevens. London, 1980. Arnold D., Fortune N. The new Monteverdi companion. London, Boston, 1985. Carter T. Music in late Renaissance and early Baroque Italy. London, 1992. Whenham J., Wistreich R. The Cambridge companion to Monteverdi. Cambridge, New York, 2007.
Бібліяграфія Arnold, Denis, Claudio Monteverdi (1963); Arnold, Denis, and Fortune, Nigel, eds., The Monteverdi Companion (1968); Stevens, Denis, Monteverdi: Sacred, Secular, and Occasional Music (1978). Lauda Jerusalem Vespro della Beata Vergine BinAural Collaborative Hypertext Shockwave
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Італіі Катэгорыя:Кампазітары XVI стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XVII стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Адраджэння Катэгорыя:Кампазітары эпохі барока Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Меркурыі