Антон Амельчанка (нар. , ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2011). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера Выхаванец гомельскага футбола, у 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе «Гомеля». У 2006 годзе, правёўшы ў беларускім клубе 20 матчаў у чэмпіянаце, перайшоў у «Маскву», дзе выступаў за дубліруючы склад. Некаторы час разам з Юрыем Жаўновым і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў «Масквы». Пасля спынення існавання сталічнага клуба ў сакавіку 2010 года стаў іграком «Растова», дзе здолеў замацавацца ў аснове. Па выніках сезона 2010 быў прызнаны аматарамі «Растова» найлепшым іграком клуба ў сезоне.

У снежні 2010 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», але гульнявой практыкі не меў, застаючыся на лаўцы запасных. Улетку 2012 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку» да канца сезона 2012/13. У чэрвені 2013 года вярнуўся ў «Растоў», але ўжо не меў месца ў аснове, зрэдку з’яўляючыся на полі.

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з варонежскім «Факелам», але ўжо ў лістападзе пакінуў яго. У студзені-лютым 2016 года праходзіў прагляд у «Анжы», але не падышоў. У выніку, вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Белшыны». У ліпені 2016 года пакінуў бабруйскі клуб. У другой палове 2016 года заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму самастойна ў родным Гомелі.

У студзені 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў». У сталічным клубе стаў асноўным брамнікам, аднак у маі 2017 года атрымаў траўму. У ліпені 2017 года праз праблемы са здароўем вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 22 жніўня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля (2:1). Усяго за нацыянальную зборную правёў 7 матчаў.

Трэнерская кар’ера З 2018 года працаваў у «Гомелі» трэнерам брамнікаў дубліруючага складу. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды ў якасці трэнера брамнікаў. У снежні 2021 года разам з галоўным трэнерам Іванам Біёнчыкам перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У красавіку 2022 года пакінуў «Шахцёр» разам з Біёнчыкам.

З ліпеня 2022 года працаваў трэнерам брамнікаў у акадэміі падмаскоўных «Хімкаў». У кастрычніку 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Біёнчыка ў мазырскай «Славіі». У красавіку 2023 года ў сувязі з траўмамі брамнікаў быў заяўлены за «Славію» таксама ў якасці іграка.

Дасягненні Уладальнік Кубка Расіі: 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі