Э́ры Клас (; , — ) — эстонскі дырыжор. Народны артыст Эстоніі (1978), Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1985).
Біяграфія З музычнай яўрэйскай сям’і. Пасля пачатку вайны Ганна Клас разам двухгадовым Эры эвакуіравалася на Урал. Дзеду і бабулі Эры Класа з боку бацькі прапанавалі эвакуіравацца з Эстоніі ў тыл Савецкага Саюза, але яны катэгарычна адмовіліся, таму што верылі ў гуманнасць немцаў. Бацька Эры Класа не жадаў пакідаць сваіх бацькоў адных і таксама адмовіўся эвакуіравацца. Пасля прыходу немцаў бацьку, дзеда і бабулю Класа арыштавалі, кінулі ў Талінскую турму, а затым расстраляліЯўрэйскі пашпарт.
Вучыўся ў Талінскай дзіцячай музычнай школе па класе скрыпкі. У 1959 годзе скончыў Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)Vilistlased па класе «харавое дырыжаванне». У 1964 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю (клас Г. Эрнесакса).
З 1965 года дырыжор. Стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі (1964—1967) у М. С. Рабіновіча і ў Вялікім тэатры (1969—1971) у Б. Э. Хайкіна.
З 1975 галоўны дырыжор тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне. У 1985—1990 гадах адначасова галоўны дырыжор Шведскай каралеўскай оперы ў Стакгольме, у 1989—1991 гадах дырыжор Фінскай нацыянальнай оперы, у 1991—1996 гадах Сімфанічнага аркестра Орхуса Даніі, у 1996—2003 гадах — Сімфанічнага аркестра Нідэрландскага радыё. У 1998—2006 гадах з’яўляўся мастацкім кіраўніком філармоніі ў Тамперэ і галоўным дырыжорам Філарманічнага аркестра Тамперэ ў Фінляндыі, з 2006 яе дырыжор-лаўрэат, а таксама ў 1999—2002 гадах галоўным дырыжорам і мастацкім саветнікам аркестра «Ізраільская сімфаніета» у Беер-Шэва ў Ізраілі.
З 1999 года дырыжаваў на ўсіх Эстонскіх святах песні. З 2002 года мастацкі кіраўнік Талінскай філармоніі. З 2005 года ініцыятар правядзення і мастацкі кіраўнік летняга фестывалю культуры — Фестывалю Біргіты ў Таліне.
З 2003 года супрацоўнічаў з Маскоўскім тэатрам «Новая Опера» імя Я. У. Калабова, дзе дырыжуе спектаклі і канцэртныя праграмы. У 2006—2011 гадах — галоўны дырыжор, з 2013 года — запрошаны дырыжор тэатра.
Памёр 26 лютага 2016 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на яўрэйскіх могілках Рахумяэ.
Творчасць Пад кіраўніцтвам Класа пастаўлены оперы «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Трубадур», «Травіята», «» Д. Вердзі, «» Д. Гершвіна, «» Д. Шастаковіча, «Жалезны дом» Э. Тамберга, балеты «Лебядзінае возера», «» П. Чайкоўскага, «» А. Адана, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева, «Цудоўны мандарын» Б. Бартака і інш.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Талінскага музычнага вучылішча імя Г. Отса Катэгорыя:Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія» Катэгорыя:Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Эстоніі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Народныя артысты Эстонскай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР Катэгорыя:Оперныя дырыжоры Катэгорыя:Балетныя дырыжоры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маска» Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Таліна Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Рахумяэ