ПРАЛОГ, таксама ПРОЛОГ () — лагічная мова праграмавання агульнага прызначэння. Прымяняецца ў сістэмах штучнага інтэлекту і вылічальнай лінгвістыкі.

Пралог — дэкларатыўная мова праграмавання: каманды Пролога вызначаюць, як звязаны розныя аб'екты, у той час як працэдурныя мовы вызначаюць шлях развязання праблемы. Адносіны паміж аб'ектамі прадстаўляюцца фактамі і правіламі. Вылічэнні ініцыююцца шляхам запуску «запыту» над гэтымі сувязямі.

Літаратура Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8